Шаноўныя сябры! Шчыра віншуем Вас з Калядамі і Новым годам!

with Комментариев нет
С Новым Годом 2018
Сябры мае! Віншую вас
З найлепшым святам – Новым годам!
Хай новы дзень і новы час
Змяце ў мінулае нягоды!

Дазвольце шчыра пажадаць,
Каб вам у вокны ззяла сонца,
А ў вашы сэрцы благадаць
Лілася ліўнямі бясконца!

Каб зоркі падалі ў руку,
А на стале было да хлеба.
І каб хапала ў кашальку
На ўсе надзённыя патрэбы.

Хай будзе ў сем’ях вашых мір,
І разуменне, і пяшчота
– Калі любоў – не страсці вір
– Дух акрыляе у турботах!

Дай Бог здароўя вам збанок
І поўны келіх весялосці,
Каб не зваліла стома з ног,
Пакуль да вас даедуць госці!

Жадаю ўдачы вам, святла,
Дабра, спакою, мудрай згоды
– Каб радасць шчыраю была!
Жывіце ў шчасці! З Новым годам!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *